герб
be |  ru |  en |     

Государственное учреждение образования "Средняя школа д.Изабелин"

Учиться - здорово!

Школьный музей

Школьны музей з’яўляецца структурным падраздзяленнем ДУА ”Сярэдняя школа в.Ізабелін”.

Дзейнічае музей на падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Закона Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2005г № 70-3 “Аб музеях і музейным фондзе РБ”, загада дырэктара ўстановы адукацыі №267 ад 24.11.2015

Агульныя звесткі:

Год адкрыцця музея: лістапад 2015г.

Профіль музея:гісторыка – гісторыка-краязнаўчы

Займаемая плошча экспазіцыі : 25м2

Колькасць экспанатаў усяго: 253

У тым ліку асноўнага фонду: 180

Найбольш каштоўныя экспанаты: каска савецкага і нямецкага салдатаў часоў ВАВ, салдацкі кацялок.

Мэты и задачы музея:

  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, гуманізму;
  • садзейнічаць пашырэнню светапогляду, выхаванню пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей, сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў;
  • правядзенне работы па фарміраванню ў вучняў пошукавай, навукова-даследчай работы;
  • прывіццё інтарэсу да прафесіі гісторыка, музейнага работніка

Асноўныя функцыі музея:

  • пашырэнне светапогляду, выхаванне пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей, сацыяльнай актыўнасці вучняў;
  • правядзенне работы па фарміраванні ў вучняў навыкаў пошукавай, навукова-даследчай работы;
  • пабуджэнне і ўзмацненне інтарэсаў вучняў да гісторыі свайго краю, вёскі, школы.
  • дакументаванне гісторыі, культурнай спадчыны і прыродных груп шляхам выяўлення, збору, вывучэння і захавання музейных прадметаў;
  • ажыццяўленне музейнымі сродкамі дзейнасці па выхаванні, навучанні, развіцці, сацыялізацыі вучняў;
  • арганізацыя культурна-асветніцкай, інфармацыйнай дзейнасці;
  • развіццё дзіцячага самакіравання

Накірункі работы:

  1. Арганізацыйна – метадычная;
  2. Масава – прапагандысцкая;
  3. Навукова - асветніцкая;
  4. Вучэбна - выхаваўчая;
  5. Пошукавая;
  6. Экскурсійная;
  7. Улікова – захаваўчая.

Раздзелы экспазіцыі:

Ад Петухова да Ізабеліна (раздзел прадстаўляе гісторыю вёскі)

Куточак бацькавай хаты (створана асяроддзе быту нашай мясцовасці XIX-першай паловы XXст.)

Землякі – вёрстамі вайны (расказваецца аб трагічных старонках ВАВ)

Музеі прапаноўвае наступныя экскурсіі:

  1. “У сялянскай хаце: свет рэчаў”
  2. “Яны прайшлі дарогамі вайны”
  3. “Славутыя землякі”
  4. “Мінулае і сучаснае Ізабеліна”
  5. “Гістарычная спадчына Ізабеліна”

ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ!

Спіс музейных прадметаў па разделам экспазіцыі

Куточак бацькавай хаты

Названне экспаната

Фота

27

Кашуля мужчынская - асноўная частка адзення.

Рубашка мужская

Men's shirt

27

Кашуля мужчынская - асноўная частка адзення.

Рубашка мужская

Men's shirt

138

Кашуля жаночая - асноўная частка адзення.

Рубашка женская

Women's shirt

139

Спадніца - асноўная частка адзення.

Юбка

Skirt

139

Спадніца - асноўная частка адзення.

Юбка

Skirt

139

Спадніца - асноўная частка адзення.

Юбка

Skirt

26

Сукенка жаночая - асноўная частка адзення.

Платье женское

Women's dress

26

Сукенка жаночая - асноўная частка адзення.

Платье женское

Women's dress

165

Ручнік - кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння.

Полотенце

Towel

3

Рамка партрэтная

Рамка портретная

Portrait frame

127

Лямпа керасінавая - прылада для штучнага асвятлення памяшкання з дапамогай спальвання керасіна.

Лампа керосиновая

Kerosene lamp

99

Збан - ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў.

Кувшины из глины

Pottery jugs

99

Збан - ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў.

Кувшин из глины

Pottery jug

89

Гарлач

Кувшин из глины

Pottery jug

168

Чыгунок для прыгатавання ежы - металічны гаршок, з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем.

Чугунок для приготовления пищи

Boiler

168

Чыгункі для прыгатавання ежы

Чугунки для приготовления пищи

Boilers

101

Трынога - падстаўка пад чыгуны, гаршкі.

Тренога

Tripod

2

Сальніца

Солонка

Salt cellar

2

Сальніца

Солонка

Salt cellar

1

Ступка

Ступа

Mortar bowl

65

Маслабойка - бандарны выраб, пасудзіна для збівання масла.

Маслобойка

Churn

6

Кошык для захавання прадуктаў

Корзина для хранения продуктов

Basket for keeping food items

149

Бочка

Бочка

Barrel

78

Куфар - скрыня, драўляная ёмістасць.

Сундук

Chest drawer

5

Начоўка - невялікае карыта для ачысткі (правейвання) зерня ў хатніх умовах.

Корыто

Washtub

100

Бляшка

Корытце

Trough

82

Серп - прылада для ўборкі збожжавых культур.

Серп

Sickle

4

Цэп - прасцейшая драўляная прылада для малацьбы збожжа.

Цепь

Flail

Матыга - ручная прылада для апрацоўкі глебы.

Мотыга

Hoe

83

Лапата - прылада, з дапамогай якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы.

Лопата

Shovel

150

Шуфель - ручная прылада для веяння абмалочанага збожжа.

Совок

Shufel

84

Кіянка

Киянка

Mallet

7

Бязмен - даўняя ручная рычажная вага.

Безмен

Scales

76

Бёрда - ткацкая прылада, што служыць для прыбівання ўтку ў кроснах.

Бёрда

Reed

67

Верацяно - прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі.

Веретено

Spindle

77

Чаўнок - ткацкая прылада для пракідвання ўтку ў працэсе ткання (нагадвае па знешняму выгляду мініяцюрны човен)..

Челнок

Shuttle

68

Прасніца - драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі.

Прялка

Distaff

73

Сукала - прылада для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі.

Сукало

Sukalo

73

Сукала– прылада для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі.

Сукало

Sukalo

79

Пранік - пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбеліванні; ім таксама абівалі лён, проса.

Колотушка

Mallet

88

Прас - прылада для адгладжвання бялізны і адзення. Вугальны. Награваўся пры дапамозе гарачага вугалю, які засыпаўся ўнутр.

Утюг

Iron

88

Прасы - прылада для адгладжвання бялізны і адзення. Вугальны. Награваўся пры дапамозе гарачага вугалю, які засыпаўся ўнутр.

Утюги

Irons

8

Кола ад воза, здоблена з кавалка дрэва.

Колесо деревянное

Wooden wheel

97

Стрэмя

Стремя

Stirrup

85

Капыл - драўляныя калодкі (2 шт.) для падання формы абутку. Зроблены з кавалка дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак.

Обувная колодка

Last

85

Капыл - драўляныя калодкі (2 шт.) для падання формы абутку. Зроблены з кавалка дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак.

Обувная колодка

Last

98

Завеса металічная

Петля

Door hinge

Землякі - вёрстамі вайны

Названне экспаната

Фота

9

Нямецки шлем

Немецкая каска

Helmet

10

Савецкі стальны шелм

Саветская каска

Helmet

Пілотка

Пилотка

Soviet cap

11

Ствол вінтоўкі

Ствол винтовки

Rifle barrel

14

Кулямётная лента

Пулемётная лента

Machine gun bullet catridge

15

Каробка ад нямецкага працівагаза

Футляр от немецкого противогаза

Gas mask box

16

Фляжка

Фляжка

Flask

16

Кацялок

Котелок

Cauldron

17

Гільза ад снарада

Гильза от снаряда

Shell

18

Гільза ад снарада мінамёта

Гильза от снаряда миномёта

Mortar shell

106

Гільза ад снарада палковай гарматы

Гильза от снаряда пушки

Cannon shell

107

Гільза ад снарада палковай гарматы

Гильза от снаряда пушки

Cannon shell

108

Гільза ад снарада палкавой гарматы

Гильза от снаряда пушки

Cannon shell

108

Гільза ад снарада палкавой гарматы

Гильза от снаряда пушки

Cannon shell

31

Газета–плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”

Газета–плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”

Newspaper-poster

32

Газета–плакат “Раздавим фашыстскую гадину”

Газета–плакат “Раздавим фашыстскую гадину”

Newspaper-poster

33

Газета "Искра"

Газета "Искра"

Newspaper

161

Лапці партызанскія - састаўная частка адзення чалавека, якая засцерагае ногі ад шкодных здзешніх уздзеянняў.

Лапти партизанские

Bast shoes

ФОТААЛЬБОМ