герб
be |  ru |  en |     

Государственное учреждение образования "Средняя школа д.Изабелин"

Учиться - здорово!

Инновационный опыт

Этнакультурныя тэхналогіі ў адукацыйным асяроддзі ўстановы адукацыі

На дадзеным інфармацыйным рэсурсе вашай увазе прапанаваны матэрыялы, атрыманыя ў ходзе рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” ў 2018-2022 гадах.

Кансультантамі праекта з’яўляліся: Пашковіч Таццяна Фадзееўна, намеснік начальніка цэнтра развіваючых педагагічных тэхналогій ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук; Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, дацэнт.

Актуальнасць выкарыстання этнакультурных тэхналогий абумоўлена сучаснай моўнай сітуацыяй на Беларусі, якая характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў. Аналізуючы стан і перспектывы развіцця беларускай мовы, даследчыкі ўказваюць на сімвалічнае значэнне мовы, адзначаючы, што камунікатыўная роля ёй амаль не ўласціва.

Праблема заняпаду беларускай мовы знайшла адлюстраванне і ў адукацыі. Колькасць вучэбных прадметаў, якія даюць магчымасць вучням авалодаць ведамі аб этнакультурным асяроддзі, абмежавана. Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе этнакультурных тэхналогій прадугледжвае магчымасць вырашэння праблемы фарміравання беларускамоўнай асобы, садзейнічае адраджэнню нацыянальных культурных традыцый (фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў), развіццю этнакультурнай кампетэнтнасці вучняў, усведамлення імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў, а таксама паважлівых адносін да прадстаўнікоў іншых культур.

Ідэя праекта:

– выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сацыяльных праектаў, краязнаўчых падарожжаў, тэатралізаваных пастановак як сродкаў фарміравання этнакультурнай кампетэнтнасці вучняў;

– уключэнне ў актыўную дзейнасць педагагічных работнікаў праз выкарыстанне этнакультурных тэхналогій, якія забяспечаць фарміраванне і развіццё асобы вучня як носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

Аналіз дадзеных маніторынгу па асноўных крытэрыях праекта паказаў, што праведзеная работа садзейнічала павышэнню цікавасці вучняў да з’явы этнакультуры, набыццю навыкаў выкарыстання норм этнаэтыкету, талерантных адносін з аднагодкамі і людзьмі старэйшага ўзросту, паглыбленню ведаў пра этнакультуру, фарміраванню вопыту творчасці ў этнакультурнай традыцыі праз удзел у творчых аб’яднаннях, мерапрыемствах, конкурсах, квэстах, усведамленню каштоўнасцей этнакультуры.

Прадстаўленыя матэрыялы будуць цікавыя настаўнікам-прадметнікам, педагогам, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка.

Запрашаем наведаць інфармацыйны рэсурс і пазнаёміцца з метадычнымі матэрыяламі, сабранымі ў ходзе рэалізацыі праекта.

Апісанне мадэлі

Інавацыйная мадэль складаецца з сямі модуляў, якія прадстаўлены графічна. Кожны з кампанентаў накіраваны на вырашэнне асноўных задач: паэтапнае ўкараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, развіццё этнакультурных кампетэнцый вучняў.

З мэтай актыўнага далучэння ўдзельнікаў узаемадзеяння да гісторыі нацыянальнага адраджэння духоўнай культуры рэгіёна ажыццяўлялася ўкараненне ў адукацыйны працэс наступных этнакультурных тэхналогій:

- тэхналогія навучання фальклорнай творчасці;

- тэхналогія навучання пректна-даследчай дзейнасці;

- тэхналогія навучання святам, звычаям, абрадам, рытуалам;

- тэхналогія навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і вывучэння нацыянальнай кухні.

Рэалізацыя мадэлі накіравана на выкананне навучальнай, даследчай, развіццёвай, выхаваўчай і сацыяльнай функцый.

Навучальная функцыя – набыццё, пашырэнне і замацаванне ведаў і ўменняў вучняў у галіне культуры і духоўнай спадчыннасці народа праз арганізацыю ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.

Даследчая функцыя – творчы працэс сумеснай дзейнасці двух суб’ектаў (настаўніка і вучня) па пошуку невядомага, у ходзе якога адбываецца трансляцыя культурных каштоўнасцей, вынікам якой з’яўляецца фарміраванне светапогляду.

Развіццёвая функцыя – фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці.

Выхаваўчая функцыя – выхаванне грамадзянскіх адносін да гісторыі роднага краю, духоўных і культурных каштоўнасцей свайго народа, нацыянальных традыцый як часткі сусветнай культуры, забеспячэнне пераемнасці як неабходнай умовы стварэння новага патэнцыялу этнічнай культуры.

Сацыяльная функцыя – забеспячэнне і ўзаемадзеянне, узаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных культур ва ўмовах асобнага рэгіёна.

Адукацыйны працэс павінен грунтавацца на аснове агульначалавечых каштоўнасцей. У сувязі з гэтым зменіцца падыход да планавання выхаваўчай работы: акрамя асноўных накірункаў выхавання, замацаваных у Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, неабходна ўключыць этнакультурныя каштоўнасці.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі перавага надаецца гульнявым тэхналогіям і тэхналогіі праблемнага навучання. Спалучэнне гульнявых сюжэтаў і рашэнне праблемных сітуацый магчыма ў рэалізацыі квэст-тэхналогій. У кантэксце этнакультурнай адукацыі квэст-тэхналогіі дазваляюць вывучаць аб’екты этнакультурнай спадчыны, арганізоўваць інтэрактыўныя экскурсіі, працаваць з краязнаўчым матэрыялам.

Накірункі дзейнасці калектыву па этнакультурнай адукацыі вучняў:

1. Арганізацыя ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці вучняў:

1.1. урокі беларускай і рускай мовы і літаратуры, гісторыі, мастацтва (сусветнай мастацкай культуры), працоўнага навучання;

1.2. арганізацыя факультатыўных заняткаў "Вытокі роднай мовы", "Грані слова: ад гука да сказа", "Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях", "Мая Айчына", "Асновы моўнай культуры", "Падагульняючы факультатыўна курс па беларускай мове", "Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы", "Практыкумпа пунктуацыі беларускай мовы", "Творчыя майстэрні";

1.3. арганізацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах "Святы і традыцыі", "Юны тэатрал";

1.4. арганізацыя тэматычных тыдняў: тыдзень роднай мовы, тыдзень гісторыі, тыдзень мастацтва, тыдзень прадметаў эстэтычнага цыклу.

2. Рэалізацыя праектнай дзейнасці:

2.1. рэалізацыя сацыяльных праектаў "Легенды і паданні вёсак Ізабелінскага сельскага савета як аб'ект вывучэння і гістарычная крыніца", "Малавядомыя старонкі гісторыі наваколля а.Ізабелін"

3. Сумесныя мерапрыемствы з установамі і арганізацыямі навакольнага сацыякультурнага асяроддзя.

Методика "Определение сформированности ценностных ориентаций" Б.С.Круглов

(адаптированный и модифицированный вариант методики М.Рокича)

Ход работы: учащимся предлагается две инструкции:
Инструкция 1: "Ниже приводится список основных целей, которые люди стремятся достичь в своей жизни. Укажите, какие из них являются для Вас ценными, значимыми, проставив у каждого пункта баллы от 1 до 5 (наиболее значимый – 5)"

БЛАНК 1. (Т – ценности)

Содержание целей (ценностей) жизни

Балл от 1 до 5

Самостоятельность как независимость в суждениях и оценках

Уверенность в себе (свобода от внутренних противоречий, сомнений)

Материальная обеспеченность (отсутствие материальных затруднений в жизни)

Здоровье (физическое и психическое)

Удовольствия (жизнь, полная удовольствий, развлечений, приятного проведения времени)

Интересная работа

Любовь (духовная и физическая близость с любимым человеком )

Свобода как независимость в поступках и действиях

Красота (переживание прекрасного в природе и искусстве)

Хорошие и верные друзья

Познание (возможно расширение своего образования, кругозора, интеллектуальное развитие)

Счастливая семейная жизнь

Творчество (возможность творческое деятельности)

Общественное признание (уважение окружающих, коллектива, товарищей)

Активная, деятельная жизнь

Равенство (братство, равные возможности для всех)

Инструкция 2: "Ниже приводится список основных качеств личности человека. Укажите, какие из них являются для Вас нужными, ценными, значимыми, проставив у каждого пункта баллы от 1 до 5 (наиболее значимые – 5)".

БЛАНК 2. (И – ценности)

Качества личности (как ценности)

Балл от 1 до 5

Высокие запросы (высокие притязания)

Чуткость (заботливость)

Воспитанность (хорошие манеры, вежливость)

Жизнерадостность (чувство юмора)

Эффективность в делах (трудолюбие, эффективность в работе)

Смелость в отстаивании своего взгляда, мнения

Исполнительность (дисциплинированность)

Нетерпимость к недостаткам в себе и других

Широта взглядов (умение понять чужую точку зрения, уважать иные вкусы, привычки)

Честность (правдивость, искренность)

Образованность (широта знаний, высокая общая культура)

Самоконтроль (сдержанность, самодисциплина)

Терпимость (к взглядам и мнениям других людей, умение прощать другим их ошибки, заблуждения)

Твердая воля (умение настоять на своем, не отступать перед трудностями)

Рационализм (умение здраво и логично мыслить, принимать обдуманные решения )

Ответственность (чувство долга, умение держать слово)

Обработка результатов методики "Определение сформированности ценностных ориентаций":

Ценностные ориентации разделяют на две группы на основании того, каким целям и задачам служит та или иная ценность. Первую группу составляют ценности-цели (терминальные ценности), вторую – ценности-средства (инструментальные ценности). Терминальные ценности – это основные цели человека, они отражают долговременную жизненную перспективу, то, к чему он стремится сейчас и в будущем. Инструментальные ценности характеризуют средства, которые выбираются для достижения целей жизни. Они выступают в качестве инструмента, с помощью которого можно реализовать терминальные ценности.
В первую очередь необходимо определить степень сформированности механизма дифференциации, то есть умение сделать ценностный выбор. Об этом судят по разбросу баллов, которые испытуемый использует для оценок. По этому показателю выделяют три группы испытуемых:

1. используют все оценки пятибальной шкалы (это свидетельствует о сформированности механизма дифференциации);

2. пользуются только двумя оценками (механизма дифференциации находится только на начальной стадии формирования);

3.используют только один балл или вообще не могут дать оценки (это свидетельствует о несформированности механизма дифференциации).

Далее проводится качественный анализ ценностных ориентаций испытуемого – в соответствии с полученным баллом выделяют наиболее и наименее значимые ценности. Такой анализ применим только к первой группе испытуемых. Ценности, получившие наивысший балл, характеризуют общую направленности личности. Ценности, получившие наименьший балл, также важны для характеристики направленности личности, так как показывают незначимость этих целей и средств личности. Ценности, которые находятся в середине иерархической структуры малоинформативны с точки зрения общей направленности личности: для них характерна тенденция к изменению рангового места в зависимости от обстоятельств жизни.

Методика М.Рокича «Ценностные ориентации»

Тест Милтона Рокича для диагностики ценностных ориентация – один из наиболее популярных опросников для диагностики ценностно-смысловой сферы личности. Во многом это определяется его простой как для испытуемого, так и для экспериментатора:

респонденту вместо ответов на многочисленные вопросы нужно проранжировать (оценить значимость) 36 ценностей (2 группы по 18 в каждой);

психологу не нужно тратить силы на трудоемкую обработку данных по ключам – достаточно записать ответы испытуемого в сводную таблицу результатов эмпирического исследования.

Процедура проведения

ИНСТРУКЦИЯ: «Вам предлагаются два списка по 18 ценностей. Ваша задача — проранжировать их по порядку значимости для Вас как принципов, которыми Вы руководствуетесь в Вашей жизни. То есть самому важному Вы присваиваете номер 1 и т.д., так что под восемнадцатым номером будет идти ценность наименее значимая для вас.

Работайте не спеша, вдумчиво. Если в процессе работы Вы измените свое мнение, то можете исправить свои ответы. Конечный результат должен отражать Вашу истинную позицию».

Терминальные ценности

ранг

Инструментальные ценности

ранг

Активная деятельная жизнь (полнота и эмоциональная насыщенность жизни)

Аккуратность (чистоплотность, умение содержать в порядке вещи, четкость в ведении дел)

Жизненная мудрость (зрелость суждений и здравый смысл, достигаемые благодаря жизненному опыту)

Воспитанность (хорошие манеры, умение вести себя в соответствии с нормами культуры поведения)

Здоровье (физическое и психическое)

Высокие запросы (высокие требования к жизни и высокие притязания)

Интересная работа

Жизнерадостность (оптимизм, чувство юмора)

Красота природы и искусства (переживание прекрасного в природе и в искусстве)

Исполнительность (дисциплинированность)

Любовь (духовная и физическая близость с любимым человеком)

Независимость (способность действовать самостоятельно, решительно)

Материально обеспеченная жизнь (отсутствие материальных проблем)

Непримиримость к недостаткам в себе и других

Наличие хороших и верных друзей

Образованность (широта знаний, высокий культурный уровень)

Общественное признание (уважение окружающих, коллектива, коллег)

Ответственность (чувство долга, умение держать свое слово)

Познание (возможность расширения своего образования, кругозора, общей культуры, интеллектуальное развитие)

Рационализм (умение здраво и логично мыслить, принимать обдуманные, рациональные решения)

Продуктивная жизнь (максимально полное использование своих возможностей, сил и способностей)

Самоконтроль (сдержанность, самодисциплина)

Развитие (работа над собой, постоянное физическое и духовное совершенствование)

Смелость в отстаивании своего мнения

Свобода (самостоятельность, независимость в суждениях и поступках)

Чуткость (заботливость)

Счастливая семейная жизнь

Терпимость (к взглядам и мнениям других, умение прощать другим их ошибки и заблуждения)

Счастье других (благосостояние, развитие и совершенствование других людей, всего народа, человечества в целом)

Широта взглядов (умение понять чужую точку зрения, уважать иные вкусы, обычаи, привычки)

Творчество (возможность заниматься творчеством)

Твердая воля (умение настоять на своем, не отступать перед трудностями)

Уверенность в себе (внутренняя гармония, свобода от внутренних противоречий, сомнений)

Честность (правдивость, искренность)

Удовольствия (приятное, необременительное времяпрепровождение, отсутствие обязанностей, развлечения)

Эффективность в делах (трудолюбие, продуктивность в работе)

Обработка результатов

Выставленные испытуемыми ранги ценностей отражают важность каждой из них.

Важно помнить, что в опроснике Рокича шкалы имеют обратный характер:

чем меньше ранг, тем выше значимость ценности для респондента;

чем выше ранг, тем ниже значимость ценности.

Шкалы теста Рокича

В результате проведения методики М.Рокича выявляется выраженность 36 показателей – ценностных ориентаций двух типов:

Терминальные ценности:

1. АКТИВНАЯ ДЕЯТЕЛЬНАЯ ЖИЗНЬ

2. ЖИЗНЕННАЯ МУДРОСТЬ

3. ЗДОРОВЬЕ

4. ИНТЕРЕСНАЯ РАБОТА

5. КРАСОТА ПРИРОДЫ И ИСКУССТВА

6. ЛЮБОВЬ

7. МАТЕРИАЛЬНО ОБЕСПЕЧЕННАЯ ЖИЗНЬ

8. НАЛИЧИЕ ХОРОШИХ И ВЕРНЫХ ДРУЗЕЙ

9. ОБЩЕСТВЕННОЕ ПРИЗНАНИЕ

10. ПОЗНАНИЕ

11. ПРОДУКТИВНАЯ ЖИЗНЬ

12. РАЗВИТИЕ

13. РАЗВЛЕЧЕНИЯ

14. СВОБОДА

15. СЧАСТЛИВАЯ СЕМЕЙНАЯ ЖИЗНЬ

16. СЧАСТЬЕ ДРУГИХ

17. ТВОРЧЕСТВО

18. УВЕРЕННОСТЬ В СЕБЕ

Инструментальные ценности:

1. АККУРАТНОСТЬ

2. ВОСПИТАННОСТЬ

3. ВЫСОКИЕ ЗАПРОСЫ

4. ЖИЗНЕРАДОСТНОСТЬ

5. ИСПОЛНИТЕЛЬНОСТЬ

6. НЕЗАВИСИМОСТЬ

7. НЕТЕРПИМОСТЬ К НЕДОСТАТКАМ

8. ОБРАЗОВАННОСТЬ

9. ОТВЕТСТВЕННОСТЬ

10. РАЦИОНАЛИЗМ

11. САМОКОНТРОЛЬ

12. СМЕЛОСТЬ

13. ТВЕРДАЯ ВОЛЯ

14. ТЕРПИМОСТЬ

15. ЧЕСТНОСТЬ

16. ЧУТКОСТЬ

17. ШИРОТА ВЗГЛЯДОВ

18. ЭФФЕКТИВНОСТЬ В ДЕЛАХ

Интерпретация результатов

Полученная в результате исследования индивидуальная иерархия ценностей может быть разделена на три равные группы:

предпочитаемые ценности, значимые (ранги с 1 по 6);

индифферентные, безразличные (7-12);

отвергаемые, незначимые (13-18 ранг иерархии).

Полученные для каждой из 36-ти ценностей их ранги, отражающие значимость ценности для испытуемого, можно использовать в эмпирических исследованиях для выявления различий в группах или для анализа взаимосвязей ценностных ориентаций с другими психологическими феноменами.

Тэмы педагагічных даследаванняў інавацыйнага праекта

№ п/п

Прозвішча Імя

Імя па бацьку ўдзельніка праекта

Тэма

1.

Кудраўцава А.І.

Вывучэнне нацыянальнай адметнасці культуры беларусаў сродкамі тэхналогіі навучання святам, звычаям, абрадам, рытуалам

2.

Кароза В.А.

Фарміраванне музычна-эстэтычнай культуры навучэнцаў сродкамі беларускага музычнага фальклору

3.

Кот Л.А.

Фарміраванне лексічных кампетэнцый вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі сродкамі тэхналогіі навучання фальклорнай творчасці

4.

Луговіч У.І.

Развіццё даследчых уменняў вучняў сродкамі тэхналогіі навучання праектна-даследчай дзейнасці

5.

Шырынга Н.П.

Фарміраванне этнакультуры вучняў сродкамі тэхналогій навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і вывучэння нацыянальнай кухні

Эфектыўнай была праца педагогаў, якія працавалі над наступнымі тэмамі:

1. “Развіццё даследчых уменняў вучняў сродкамі тэхналогіі навучання праектна-даследчай дзейнасці” (Луговіч У.І.). Падчас рэалізацыі праекта педагог сумесна з вучнямі ажыццяўлялі актыўную пошукавую дзейнасць, стваралі тэматычныя экспазіцыі. У рамках пошукавай дзейнасці сустракаліся з вясковымі жыхарамі, збіралі этнаграфічны матэрыял, вывучалі заняткі мясцовага насельніцтва, народныя промыслы, якія не страцілі сваёй актуальнасці.

З мэтай стымулявання матывацыі вучняў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіцця даследчых навыкаў; фарміравання ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы сярод навучэнцаў VIII – XI класаў праводзіўся конкурс навуковых краязнаўчых работ. У 2021 годзе вучні прынялі ўдзел у намінацыях “Гісторыя роднага краю” (даследавалі падзеі і факты гісторыі малой радзімы), “Культурная спадчына” (даследавалі помнікі этнаграфіі і культуры). Пераможцам стаў вучань XI класа Шырынга Арцём. Работа дадзенага вучня была прадстаўлена на раённы этап рэспубліканскага конкурсу навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў. Па выніках конкурсу вучань узнагароджаны дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта. У 2022 годзе вучаніца X класа Кніга Паліна сумесна з педагогам правяла даследаванне на тэму “Гісторыя Ізабелінскай царквы ў падзеях і асобах”. На раённым этапе IX адкрытай абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі” работа заняла II месца.

2. “Фарміраванне лексічных кампетэнцый вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі сродкамі тэхналогіі навучання фальклорнай творчасці” (Кот Л.А.). На працягу чатырох гадоў педагог сумесна з вучнямі збіралі і даследавалі этнаграфічны матэрыял. У асноўным іх цікавіла моўнае багацце нашай мясцовасці. Сабраны матэрыял шырока выкарыстоўваўся падчас правядзення факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы”, пазнавальных віктарын “Скарбы народнай мудрасці”, “Народныя святы роднай старонкі”. Сабраны матэрыял уваўшоў у надрукаваны “Слоўнік мясцовай гаворкі”. У 2021 годзе работа вучаніцы IV класа Круглей К. “Асаблівасці мясцовай гаворкі Ваўкавыскага раёна” заняла III месца на раённай даследчай канферэнцыі вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Свет нашых адкрыццяў”.

3. “Фарміраванне музычна-эстэтычнай культуры навучэнцаў сродкамі беларускага музычнага фальклору” (Кароза В.А.). Развіццю культуралагічнай кампетэнцыі вучняў спрыялі тэатралізаваныя пастаноўкі “Вячоркі ў Паўлінкі”, “Сёння ў нашай хаце свята”, фальклорная культурна-забаўляльная праграма “У гасцях у цёткі Лявоніхі”, якія насычаны беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, прыкметамі і павер’ямі, песнямі і жартамі, танцамі. Кожны год навучэнцы прымалі ўдзел у конкурсе фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”, пры распрацоўцы якіх педагог і вучні выязджалі ў вёскі Ваўкавыскага раёна, сустракаліся і размаўлялі з бабулямі і дзядулямі – прадстаўнікамі старэйшага пакалення, носьбітамі мясцовых традыцый. Плённая праца калектыву вучняў “Спадчына” (кіраўнік Кароза В.А.) была адзначана дыпломам I ступені на раённым этапе абласнога конкурсу фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” (2020 год). Вучні прадставілі на конкурс два каляндарна-абрадавых комплекса : “Гуканне вясны” і “Каляды” (Дадатак 3,4).

4. “Фарміраванне этнакультуры вучняў сродкамі тэхналогій навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і вывучэння нацыянальнай кухні” (Шырынга Н.П.). З мэтай даследавання інавацыйнай тэмы была распрацавана і рэалізавана праграма, якая насіла даследчы, гульнявы, развіваючы і практыка-арыентаваны характар. У межах праграмы праводзіліся шматлікія мерапрыемствы. З мэтай фарміравання ў дзяцей пазнавальнай цікавасці да беларускай кухні складалі прэзентацыю “Стравы беларускай кухні”, вандроўнічалі па вёсках Ізабелін, Малая Лапеніца, Рупейкі, дзе з задавальненнем слухалі ўспаміны сталых жанчын аб іх сакрэтах прыгатавання беларускіх страў. З цікавасцю удзельнікі праекта наведалі музейную экспазіцыю “Ізабелін кулінарны” у мясцовым Доме культуры. У рамках Тыдня беларускай культуры (снежань 2020 года) сумесна з вучнямі правялі Дзень беларускай кухні, на якім былі прадстаўлены нацыянальныя стравы.

Наведванне школьнага краязнаўчага музея ў рамках Тыдня гісторыі “Край, у якім я жыву” акунуў дзяцей у мінулае нашага краю, у гісторыю ўзнікнення вёскі Ізабелін. Удзельнікі праекта з цікавасцю разглядалі прылады працы мінулых часоў, даведаліся пра гаспадынь, ручнікі і абрусы якіх знаходзяцца ў музеі. Вучні прынялі ўдзел у майстар-класе па лазапляценню, які правяла жыхарка вёскі Ізабелін Шчэрбакова Наталля.

Падчас правядзення Масленічнага тыдня вучні ўдзельнічалі ў майстар-класе па прыгатаванні бліноў, частавалі гасцей свята.

5. “Вывучэнне нацыянальнай адметнасці культуры беларусаў сродкамі тэхналогіі навучання святам, звычаям, абрадам, рытуалам” (Кудраўцава А.І.). У рамках рэалізацыі праекта з мэтай фарміравання рознабакова развітай, нацыянальна свядомай, маральна сталай, сацыяльна актыўнай асобы як прадстаўніка беларускай нацыі, нашчадка гістарычнага, фальклорнага і культурнага багацця беларускага народа праз знаёмства з традыцыйнымі абрадамі, звычаямі педагогам распрацавана і рэалізавана культурна-выхаваўчая праграма “Традыцыі і святы маёй краіны”. Усе мерапрыемствы (гульні, віктарыны, конкурсы, квэсты, тэатралізаваныя пастаноўкі) праводзіліся сістэмна ў адпаведнасці з народным абрадава-святочным календаром.

Сярод усіх мерапрыемстваў асаблівай увагі заслугоўвае літаратурная кампазіцыя “Крылы ільняныя – ручнікі”, пры падрыхтоўцы да якой вучні прасачылі гісторыю з’яўлення і змянення беларускага ручніка; пазнаёміліся з тэхналогіяй ткання і спосабамі аздаблення ручнікоў, супаставілі іх розныя варыянты; азнаёміліся з падрабязнымі апісаннямі звычаяў і традыцый, звязаных з ручнікамі; даследавалі гісторыю стварэння ручнікоў продкамі; пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў, прысвечаных ручніку. У выніку правядзення дадзенага мерапрыемства вучні ўсвядомілі непарыўную сувязь беларускага ручніка з духоўнай культурай беларусаў.

Абуджэнню цікавасці да роднага краю, паглыбленню ведаў пра яго гісторыю і культуру, развіццю навыкаў пошукава-даследчай дзейнасці і творчых здольнасцей вучняў, выхаванню пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці садзейнічалі праведзеныя педагогамі наступныя мерапрыемствы: тэматычныя гутаркі “Хто нашы продкі?”, “Славянскі фальклор як сродак выхавання асобы”, “Гісторыя роду – гісторыя краіны”, “Народны этыкет”, сямейныя вечары “Зазірні ў бабулін куфэрак”, “Матчыны абярэгі”, “Тры пакаленні ў адной сям’і”, “Старадаўняя кухня”, святы “Дзяды”, “Грамніцы”, “Мая радаслоўная”, выставы “Сямейныя міні-музеі”, выпускі тэматычных газет, праектныя работы, экскурсіі і паходы, сачыненні “Мая сям’я – мой гонар”, творчыя работы “Стужка часу” майго жыцця”, гульні “Гульні маіх бабуль і дзядуляў”, дыскусіі, дыспуты

Круглы стол "Этнакультурныя тэхналогіі ў сучасным адукацыйным працэсе"

МА класных кіраўнікоў "Выкарыстанне этнакультурных тэхналогій як сродак павышэння грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання вучняў"

МА класных кіраўнікоў "Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў сродкамі краязнаўства і этнаграфіі"

Пасяджэнне педагагічнага савета "Аб рабоце педагагічнага калектыву па фарміраванні грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах рэалізацыі інавацыйнага праекта.

Круглы стол “Фальклор – крыніца выхавання асобы”

Круглы стол “Мова маіх дзяцей”.

Круглы стол “Роля сям’і ў развіцці этнакультурнай сацыялізацыі дзіцяці”

Круглы стол “Культурныя каштоўнасці сям’і і іх значэнне для дзіцяці”

Круглы стол “Розныя віды і формы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сям’і”

Адкрытая размова “Духоўнае жыццё ў сям’і”

Круглы стол “Сямейныя традыцыі, каштоўнасці ў выхаванні дзяцей”

  1. Афанасьева, А.Б. Этнокультурное образование: сущность, структура содержания, проблемы совершенствования. А.Б. Афанасьева // Проблемы педагогики и психологии, - 2009 № 3, с. 189-195.
  2.  Информационный портал Республики Беларусь «NAVINY»
  3. Интернет-версии бюллетеней Национального статистического комитета Беларуси (belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.9-0.pdf).
  4. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011 №243-3, Нацыянальны рэестр нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011, №13, 2/1795; 2011, №140, 2/1877. Змяненні і дапаўненні: Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 №126-3, Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17.01.2014, 2/2124.
  5. Кухаронак, Т.І. Традыцыйная культура беларусаў у сучасным выхаванні школьнікаў / Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці. Матэрыялы навук.-практ. канф. (1-3 чэрвеня 2001 г.) / Т.І Кухаронак. – Мазыр, 2001. – С. 99-103.
  6. Мечковская, Н.Б. Почему в постсоветской Беларуси все меньше говорят на белорусском языке? / Н.Б. Мечковская // Неприкосновенный запас. – 2011, 6(80). Республика Беларусь – Европейский союз: проблемы и перспективы партнерства / А. А. Коваленя [и др] под ред. Л. Ф. Евменова. – Мн: Беларус. навука, 2013. – 527 с.
  7. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. - Мн., 2001.
  8. Солодухина, Т. К. Этнокультурное образование русских школьников в полиэтническомрегионе / Т. К. Солодухина. - М., 2005.
  9. Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018 – 2040», Национальная академия наук Беларуси. – Мн, 2017.
  10. Сучкоў, І. І. Фальклорны тэатр і выхаванне асобы / І. І. Сучкоў. – Мн: Нацыянальны ін-т адукацыі, 2001.
  11. Ушинский, К. Д. Педагогические сочинения / К. Д. Ушинский. – М., 1948.
  12. Фёдарава, С. М. Системный подход к этнокультурологической подготовке будущих педагогов / С. М. Фёдарава. – Йошкар-Ола: ГОУ ВПО «Марийский государственный университет», 2008. – 436 с.
Тэхналогія навучання фальклорнай творчасці


Тэхналогія навучання святам, звычаям, абрадам


Тэхналогія навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і вывучэння нацыянальнай кухні