герб
be |  ru |  en |     

Государственное учреждение образования "Средняя школа д.Изабелин"

Учиться - здорово!

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

27 февраля 2024
Предыдущая Следующая
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 19 па 24 лютага 2024 года пад дэвізам: «Мова родная — мова модная”. З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў быў складзены план тыдня.

Цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемствы: фотамарафон “Інстаграм па-беларуску”, віктарына “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”, інтэрактыўны перапынак “Знаўцы беларускай мовы”, майстар-клас “Букет  кветак для роднай мовы”, флэшмоб “Беларусь мая сінявокая”, квэст “Лабірынты роднай мовы” і інш.

Але найбольш насычаным днём тыдня аказалася дваццаць першага лютага. І гэта невыпадкова. Дваццаць першага лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, таму вучні, настаўнікі, супрацоўнікі нашай школы актыўна далучыліся да святкавання. Усе разам стваралі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Весела і пазнавальна прайшла  акцыя “Адгадай беларускае слова – атрымай беларускую цукерку”, падчас якой не толькі вучні, але і настаўнікі пашылі свой лексічны запас беларускімі словамі, якія зараз вельмі рэдка ўжываюцца, ці ўвогуле не ўжываюцца. На працягу дня ўсе размаўлялі на беларускай мове.

Праведзеныя на працягу Тыдня мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці навучэнцаў  да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў, выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захаванню мовы як культурнай спадчыны беларускага народа.

 

Дата

Мерапрыемства

Удзельнікі

Адказныя

19.02.2024

Адкрыццё тыдня

Кніжная выстава-прапанова “Буцік лепшых беларускіх кніг”

 

Конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Намалюем прачытанае”

 

Фотамарафон “Інстаграм па-беларуску”

 

 

17-ая агульнанацыянальная дыктоўка, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

3-11 клас

 

 

вучні, настаўнікі

 

вучні 9-11 класаў, настаўнікі

 

 

     Свістун Г.І.

    

Радзікевіч Ж.В.

 

20.02.2024

 

Віктарына “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”.

 

Інтэрактыўны перапынак “Знаўцы беларускай мовы”

Экскурсія ў школьны музей “ Жыццё і побыт беларусаў”

5 клас

 

 

3- 4 клас

 

ГПД

 

Радзікевіч Ж.В.

 

 

 

Кароза В.А.

21.02.2024

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Гродзенскі абласны дыктант

 

 

Стварэнне інтэрактаўнага воблака слоў  «Маё любімае слова па-беларуску”

 

 

Акцыя “Адгадаў беларускае слова – атрымай беларускую цукерку”.

 

Свята “Падарожжа ў краіну беларускай мовы”

вучні, настаўнікі, бацькі

вучні, настаўнікі, бацькі

вучні, настаўнікі

выхаванцы дзіцячага сада

   

 

 

Радзікевіч Ж.В.

 

 

Меляшкевіч А.М.

22.02.2024

Рэспубліканскі конкур па беларускай мове і літаратуры “Буслік”

Марафон “Мова родная — мова модная” (выкананне беларускіх песень)

 

Майстар-клас “Букет  кветак для роднай мовы”

3-11 клас

 

3-11 класы

3-11 класы

 

Радзікевіч Ж.В.

 

 

Шырынга Н.П.

23.02.2024

Флэш-моб “Беларусь мая сінявокая”

Інтэлектуальная гульня “Пагуляем у роднае слова”

3-11 клас

9-11 клас

Радзікевіч Ж.В.

 

24.02.2024

Квэст “Лабірынты роднай мовы”

3-8 клас

Радзікевіч Ж.В.